Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.01.2020

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

23.01.2020 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIIІ – ІХ класаў па тэме «Ганаруся сваімі землякамі».

З мэтай пашырэння і паглыблення ведаў навучэнцаў аб сваёй малой Радзіме, выхавання ў непаўналетніх патрыятызму, гонару за сваю Радзіму, было разгледжана некалькі інфармацыйных блокаў: “Героі Беларусі”, “Прэмія “За духоўнае адраджэнне”, “Дзень беларускай навукі”.

Навучэнцы ўспомнілі дзяржаўныя ўзнагароды: ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь, ганаровыя званні. Было адзначана, што найвышэйшай узнагародай у нашай краіне з’яўляецца званне “Герой Беларусі”, якога ўдастоены 11 грамадзян Рэспублікі Беларусь: Карват Уладзімір Мікалаевіч, Марыеў Павел Лук’янавіч, Дубко Аляксандр Іосіфавіч, Карчміт Міхаіл Аляксандравіч, Крамко Віталій Ільіч, Высоцкі Міхаіл Сцяпанавіч, Пракаповіч Пётр Пятровіч, Рэвяка Васілій Афанасьевіч, Савіцкі Міхаіл Андрэевіч, Філарэт (Вахрамееў Кірыл Варфаламеевіч), Домрачава Дар’я Уладзіміраўна. .

Таксама да ўвагі прысутных быў прапанаваны пералік прэмій па выніках 2019 года: пяць прэмій “За духоўнае адраджэнне”, дзесяць спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва са спісам прадстаўнікоў рэлігійных аб’яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, працоўных калектываў.

Важнае значэнне ў суверэннай Беларусі мае дата 26 студзеня 2020 года – Дзень беларускай навукі. Сягоння беларукай навуцы адводзіцца ключавая роля ў пабудове эканомікі ведаў. Па ацэнках міжнародных экспертаў, Рэспубліка Беларусь адносіцца да ліку краін з высокім ўзроўнем навуковага патэнцыялу.

Напрыканцы сустрэчы ўвага школьнікаў была звернута на інтэлектуальны і экспертны цэнтр, які адыгрывае важную ролю ў вызначэнні напрамкаў і канкрэтных шляхоў развіцця краіны – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Для прысутных інфармацыя аказалася карыснай, пазнавальнай, цікавай.

 

Жанна Зеляняк,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце


Разделы сайта