Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.09.2020

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

24.09.2020 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфарміравання для навучэнцаў VIIІ – ІХ класаў па тэме «Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць».

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, азнаямлення з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у вобласці адказнасці непаўналетніх за адміністратыўныя і крымінальныя правапарушэнні ў фокусе абмеркавання знаходзіліся пытанні няўхільнага выканання законаў дзяржавы, ролі школьнай службы медыяцыі.

Пры разглядзе інфармацыйнага блока “Актыўны – значыць адказны”, было выкарыстана падарункавае камплектнае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, у якім знаходзіцца неабходная інфармацыя аб правах і абавязках грамадзяніна нашай краіны.

Пры разважанні па дадзеным пытанні ў цэнтры ўвагі навучэнцаў аказалася асэнсаванне таго, што патрэбна захоўваць адзінства правоў і абавязкаў, звяртаць увагу на маральнасць, сумленне.

Пры разглядзе інфармацыйнага блока “Вучымся разумець адзін аднаго” падлеткі даведаліся аб мэтах, прынцыпах школьнай службы медыяцыі. Паразважаўшы, вучні прыйшлі да высновы, што служба медыяцыі можа дапамагчы самім школьнікам, а таксама – бацькам.

Было адзначана: служба прымірэння (медыяцыі) імкнецца да фарміравання канструктыўных адносін у класе і ўстанове адукацыі, якія заснаваны на разуменні і ўзаемнай падтрымцы, самапавазе, павазе права кожнага на ўласнае меркаванне.

Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства класныя кіраўнікі прапанавалі прысутным, з мэтай падтрымкі імкнення падрастаючага пакалення да прававых ведаў, стаць актыўнымі карыстальнікамі Дзіцячага прававога сайта (https://mir.pravo.by/).

Для школьнікаў інфармацыя аказалася карыснай і пазнавальнай.

 

 

Жанна Зеляняк,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

 

Разделы сайта