Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.10.2020

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

22.10.2020 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфарміравання для навучэнцаў VIIІ – ІХ класаў па тэме “ААН – 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН”.

Мэта правядзення дадзенага мерапрыемства – фарміраванне ў навучэнцаў разумення неабходнасці аб’яднання намаганняў усіх краін па абароне правоў чалавека.

Пры разглядзе інфармацыйнага блока “ААН – 75 гадоў: гісторыя дзейнасці міжнароднай арганізацыі”навучэнцы мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй стварэння ААН, асэнсаваць, што нельга дапусціць новай вайны, асабліва ў сучасны складаны час. Школьнікі прыйшлі да высновы, што неабходна падтрымліваць мір і бяспеку на планеце, развіваць сяброўскія ўзаемаадносіны паміж краінамі, супрацоўнічаць у рашэнні міжнародных праблем, забяспечваць павагу правоў чалавека.

Пры разглядзе інфармацыйнага блока “Асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь” падлеткі даведаліся, у якіх напрамках дзейнасці ААН прымала і прымае актыўны ўдзел Беларусь, з якімі ініцыятывамі выступала.

Усе прысутныя прыйшлі да высновы, што самае важнае на сучасны момант – захаванне бяспекі і міру ва ўсім свеце.

Напрыканцы мерапрыемства была звернута ўвага на праграму “Зялёныя школы”, якая была адаптавана для Беларусі ў рамках праекта Праграмы развіцця ААН “Павышэнне экалагічнай інфарміраванасці моладзі праз установу і развіццё “Зялёных школ” у Беларусі. Навучэнцамі было адзначана, што ўстанова адукацыі таксама не знаходзіцца ўбаку ад гэтай праграмы. Кожны год школьнікі робяць і размяшчаюць на прышкольнай тэрыторыі кармушкі для птушак, арганізуюць падкормку птушак у зімовы перыяд. Праводзіцца эфектыўнае выкарыстанне электраэнергіі, вады.

Для школьнікаў інфармацыя аказалася карыснай і пазнавальнай.

 

 

Жанна Зеляняк,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

 

Разделы сайта