Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.11.2021

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна) 5-7 клас

У рамках рэалізацыі праекта ШАГ 26.11.2021 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе для навучэнцаў 5 – 7 класаў была праведзена класная гадзіна па тэме “Наша школа праз 10 гадоў” у форме адкрытага мікрафона.

У фокусе абмеркавання былі: гісторыя школы, яе традыцыі, значнасць удзелу ў жыцці класа, школы, вызначэнне сваіх правоў і абавязкаў, выкананне законаў класа як важнага фактара дружнага і паспяховага жыцця калектыву.

Галоўным прадуктам сумеснай актыўнай работы стаў праект “Наша школа праз 10 гадоў”. Па меркаванні навучэнцаў, родная школа будзе знешне падобная на шкляны небаскроб, у якім будзе вучыцца 1000 вучняў. Абсталявана яна будзе па новых тэхналогіях. Самалёт, а не аўтобус, будзе падвозіць дзяцей на заняткі. А сам працэс навучання зусім не падобны на звыклы…

Працуючы ў групах, школьнікі вучыліся знаходзіць выхад са спрэчных сітуацый, паважаць пункты погляду адзін аднаго, падтрымліваць ініцыятыву таварышаў.

Разделы сайта