Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.12.2021

ШАГ.“Я і Малая Радзіма”

“Я і Малая Радзіма”

З мэтай фарміравання ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці ў рамках рэалізацыі праекта ШАГ 24.12.2021 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе для навучэнцаў 5 – 7 класаў прайшла чарговая класная гадзіна па тэме “Я і Малая Радзіма”.

Мерапрыемства праводзілася ў форме гульні-віктарыны, падчас якой вучням было прапанавана паразважаць над словамі “мая”, “малая”, “радзіма”, высветліць, што для іх значаць гэтыя словы.

Пры ўдзеле ў конкурсе “Радня” патрэбна было прыдумаць як мага больш слоў з коранем “род”.

Не засталася без увагі і гісторыя ўзнікнення вёскі Сеўрукі.

Размаўляючы пра малую Радзіму, прысутныя не змаглі абысці і гісторыю сваёй краіны. Гэтаму садзейнічаў удзел у конкурсах “Мастакі”, “Беларусь ваенная”, “Землякі-беларусы”.

Напрыканцы мерапрыемства школьнікам было прапанавана падабраць па адным прыметніку да слова Радзіма.


 

Разделы сайта