Я – член БРСМ
5 красавіка ў ДУА “НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад-базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшло ўрачыстае ўручэнне білетаў ГА “БРСМ” навучэнцам 9 класа. Гэта сапраўднае свята маладосці, якое збліжае людзей розных пакаленняў.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі – самая масавая грамадская арганізацыя, у якой тысячы маладых людзей праходзяць школу грамадзянскага станаўлення, далучаюцца да сацыяльна значымай дзейнасці. З кожным годам арганізацыя расце, папаўняецца новымі энергічнымі дзецьмі.
Мэтай ГА “БРСМ” з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцці яе творчага патэнцыялу, садзейнічанні развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.
Навучэнцы сталі не проста членамі нейкай арганізацыі, яны трапілі ў “сям'ю”, бо быць членам ГА “БРСМ” – гэта не толькі адказнасць, але і падтрымка ў цяжкія хвіліны, магчымасць знайсці шмат новых сяброў, удзел у акцыях і грамадскіх справах БРСМ.
Тое, наколькі актыўна і адказна яны будуць прымаць удзел у жыцці БРСМ, у немалой ступені залежыць будучыня нашай Радзімы.