Я і прырода
У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” 8 красавіка ў ДУА “НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад-базавая школа Баранавіцкага раёна” для навучэнцаў 5 – 7 класаў была праведзена класная гадзіна “Я і прырода” ў форме падарожжа па экалагічнай сцяжынцы.
Экалагічная сцяжынка – гэта маршрут па лесе, дзе чалавек вывучае прыроду, вучыцца ахоўваць птушак і звяроў, дрэвы і травы. Таму ў фокусе абмеркавання знаходзіліся такія паняцці, як любоў да прыроды і беражлівыя адносіны да яе багаццяў, разуменне прыгажосці, непаўторнасці прыроды, экалагічная бяспечнасць, адказнасць, граматнасць, удзел у экалагічнай дзейнасці.