Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.09.2022

Субота

Суботні дзень у школе

10.09.2022 у Сеўрукоўскай базавай школе прайшоў першы ў бягучым навучальным годзе Дзень здароўя. Па традыцыі ён пачаўся з лёгкаатлетычнага кроса, які стаў завяршэннем Тыдня спорту і здароўя.

Асенні лёгкаатлетычны крос для навучэнцаў школы – падзея важная і адказная. Сказаныя на дарогу словы настаўніка фізічнай культуры і здароўя Недароды А.В. і пажаданні перамогі ўсім удзельнікам забегу яшчэ больш узнялі спартыўны азарт.

Але не толькі спортам маглі займацца навучэнцы ў суботні дзень. Працягам мерапрыемстваў шостага школьнага дня стаў прагляд і абмеркаванне фільма “Брэсцкая крэпасць”, таму што менавіта гарнізон Брэсцкай крэпасці 22 чэрвеня 1941 года прыняў першыя ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў і больш як месяц трымаў абарону ў поўным акружэнні. Як гэта было нечакана, страшна, складана, навучэнцы маглі ўбачыць, прагледзеўшы фільм.

  

Разделы сайта