Здароўе – гэта модна, стыльна і прэстыжна
Выхаванцы групы падоўжанага дня Сеўрукоўскай базавай школы ў рамках узаемадзеяння сельскай бібліятэкі вёскі Сеўрукі і ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Здароўе – гэта модна, стыльна і прэстыжна”.
Загадчыца бібліятэкі расказала дзецям аб правільным харчаванні, звярнула ўвагу на здаровы лад жыцця, уздзеянне навакольнага асяроддзя на здароўе людзей.