Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.03.2024

Школа Актыўнага Грамадзяніна 8-9 кл

21 сакавіка 2024 года ў ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” ў рамках адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшла інфармацыйная гадзіна “Радзіма мая Беларусь у асобах. Верныя справе і краіне” (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання).

Падчас мерапрыемства прысутныя актуалізавалі веды аб дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь праз удзел у інтэрактыўнай віктарыне “Мы даведваемся”. У фокусе абмеркавання знаходзіліся такія паняцці, як дзяржаўная ўлада Рэспублікі Беларусь, права, грамадзянін, правы выбаршчыка, маладзёжныя грамадскія аб’яднанні, работа Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, актыўная грамадзянская пазіцыя, ініцыятыўнасць, грамадзянская адказнасць.

Напрыканцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што ўсе мы павінны быць звязаны з жыццём нашай дзяржавы, беларускага народа і разумець, што ад актыўнай пазіцыі кожнага грамадзяніна залежыць жыццё краіны.

Разделы сайта