Першая субота новага навучальнага 2024/2025 года для навучэнцаў Сеўрукоўскай базавай школы выдалася насычанай і цікавай.
З мэтай фарміравання патрыятызму ў навучэнцаў, развіцця ў іх сацыяльнай актыўнасці, грамадзянскай адказнасці ва ўстанове адукацы прайшоў дзень грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання.
Малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у выхаваўчым мерапрыемстве “Мы родам з Беларусі”.
Старэйшых школьнікаў чакаў гістарычны калейдаскоп “Па старонках гісторыі роднага краю”.
