25.10.2024 у Сеўрукоўскай базавай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню I чвэрці.
Зеляняк Ж.Ю., намеснік дырэктара, падвяла вынікі працы за Iчвэрць, нагадала прысутным пра правілы бяспечных паводзін на восеньскіх канікулах, расказала, якія мерапрыемствы будуць праходзіць ва ўстанове адукацыі падчас канікул.
У гэты ж дзень вучні 9 класа ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі членскія білеты БРСМ.
