16 лістапада вучні другога класа Сеўрукоўскай базавай школы папоўнілі рады БРПА. Для гэтага будучым акцябратам прыйшлося ажыццявіць падарожжа па праменьчыках акцябрацкай зорачкі “Радзіма”, “Здароўе”, “Стараннасць”, “Вясёлыя рабяты”, дзе яны пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі беларускага народа, мэтамі і задачамі БРПА. У адказ юныя акцябраты паабяцалі быць адданымі сваёй Радзіме, добра вучыцца і праяўляць актыўнасць праз удзел у розных грамадскіх справах.