Метады і матывы зламыснікаў у анлай-гульнях
15.11.2024 у Сеўрукоўскай базавай школе прайшло прафілактычнае мерапрыемства “Кіберпаляванне за непаўналетнімі. Метады і матывы зламыснікаў у анлай-гульнях”.
Ісакава В.Р. пазнаёміла прысутных з паняццямі “бяспечныя гульні ў сетцы Інтэрнэт”, “метады і матывы зламыснікаў у анлай-гульнях”, “бяспека для карыстальнікаў банкаўскіх карт”, “антывірусная абарона камп’ютара і тэлефона”. Таксама навучэнцам было ўказана, куды можна звяртацца за дапамогай пацярпелым у глабальнай сетцы.