Спяшайцеся рабіць дабро
У рамках тыдня талерантнасці “Спяшайцеся рабіць дабро” 29.11.2024 у Сеўрукоўскай базавай школе прайшло выхаваўчае мерапрыемства “Асаблівыя людзі”,падчас якога прысутныя паразважалі над тым, як важна паважаць погляды іншых, як знайсці выхад з канфліктаў мірным шляхам.
Напрыканцы мерапрыемства вучні стварылі “Дрэва добрых пажаданняў”.