Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
Цікавай выдалася субота 15.02.2025 у Сеўрукоўскай базавай школе. Кожны знайшоў сабе справу па душы.
Вучні “акунуліся” ў свет прафесій. Падчас мерапрыемстваў прысутныя пашырылі веды пра сучасныя прафесіі і іх актуальнасць, атрымалі інфармацыю аб запатрабавальных прафесіях Баранавіцкага рэгіёна. Вучні прыйшлі да высновы, што шчаслівы той чалавек, які займаецца любімай справай, хто правільна выбраў сабе прафесію.
