Маладосць - час выбару. Моладзь - за здаровы лад жыцця.
27.02.2025 у ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшоў адзіны дзень інфармавання ШАГ “Маладосць - час выбару. Моладзь - за здаровы лад жыцця”.
Падчас мерапрыемства прысутныя пры дапамозе віктарыны “Мы даведваемся” актуалізавалі веды аб здаровым ладзе жыцця, магчымасцях для аздараўлення і заняткаў спортам у Рэспубліцы Беларусь. У фокусе абмеркавання знаходзіліся такія паняцці, як шкодныя звычкі, наркаўжыванне.
