Маладосць – час выбару. Кіраванне дзяржавай
24.04.2025 у ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшоў адзіны дзень інфармавання ШАГ “Маладосць - час выбару. Кіраванне дзяржавай”
Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся, якія магчымасці існуюць у моладзі ў кіраванні дзяржавай, які ўдзел маладыя людзі прынялі ў падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія ўмовы створаны дзяржавай для ўдзелу маладых лідараў у рабоце органаў улады, а таксама пра тое, як можна стаць членам Маладзёжнага парламента.
