У рамках рэалізацыі спецыяльнай праграмы “Дзяцінства без гвалту” 13.05.2025 навучэнцы Сеўрукоўскай базавай школы наведалі адукацыйны рэсурсны цэнтр па здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы залежнасцей сярэдняй школы №18 г. Баранавічы.
Да ўвагі прысутных былі прапанаваны матэрыялы аб шкодзе для здароўя ўжывання наркаўтрымліваючых сродкаў, алкаголю, табакакурэння, ужывання электронных цыгарэт.
