24 мая ў ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” празвінеў апошні школьны званок для выпускнікоў 9 класа.
З віншавальнымі словамі і пажаданнямі поспехаў у жыцці перад прысутнымі выступілі дырэктар установы адукацыі Зеляняк Жанна Юр’еўна, дырэктар філіяла “Цяплівады” ААТ “П/ф “Дружба” Велько Валянцін Пятровіч.
У сваю чаргу выпускнікі выказалі словы падзякі настаўнікам і бацькам.

