27.09.2025 у рамках шостага школьнага дня малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у творчым конкурсе "Сямейнае дрэва". Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з паняццямі "генеалогія", "радаслоўная", даведаліся, што азначаюць іх імёны, кожны ўдзельнік зрабіў сваё генеалагічнае дрэва.
