25.10.5025 у ДУА "Севрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" прайшло спартыўнае мерапрыемства згодна плану 6 школьнага дня. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, прыжкамі, эстафеты з мячамі, кеглямі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя, разумовыя здольнасці і навыкі. Па ходу мерапрыемства дзеці ўвайшлі ў гульню, хварэлі за свае каманды, падтрымлівалі адзін аднаго. Выконвалі з задавальненнем кожнае заданне. Мерапрыемства было цікавым і вяселым. Дзеці атрымалі дадатны зарад энергіі, адчулі сябе сапраўдным калектывам.

